Мерапрыемства наладзіла нашае аб’яднанне супольна з Гайнаўскім белмузеем 9 лістапада 2014 года ў кіназале згаданай інстытуцыі.
Праграма імпрэзы:
- Самаўрадавае прадшколле Н-р 1 у Гайнаўцы – падрыхтавалі: Міраслава Ніканчук, Ала Супрун
- Уручэнне падарункаў настаўнікам: Анна Франкаўская (КШ № 3), Мар’я Крук (ПШ № 3), Анджэліна Масальская (Школьна-прадшкольны комплекс у Белавежы), Міраслава Ніканчук, Ала Супрун (СП № 1 Г-ка).
- Дэкламацына Магдалены Гаўрылюк (Белліцэй)
- Спектакль “БАГАЧ” – вучні 5 класа ПШ № 6 (наст. Анна Франкоўская).
- Манадрама «Два светы настаўніцы» – Мар’я Краўчык (Белліцэй)
- 2 песні: “ЦЯЧЭ ВАДА” ,“ДЗЕВАНЬКА ВЯСНА” – вучні І, ІІ, ІІІ класаў гімназіі (рыхтавала Анна Франкоўская).
- Скетч «На з’езд выпускнікоў» – Магдалена Гаўрылюк, Мар’я Краўчык (Белліцэй).
- ПШ № 3:
- танец «Васілёчкі» у выканані вучаніц ІV класа
- песня «Хлеб і соль» – школьны калектыў «Лясныя ноткі»
- танец «Пасеялі дзеўкі лён» – вучаніцы ІV класа
- песня «Ёсць такое слова» – калектыў «Лясныя ноткі»
- песня «Мова мамы, мова таты» ў выкананні вучаніц ІV класа Мартыны Кердэлевіч і Аляксандры Кердэлевіч. Рыхтавала – Мар’я Крук
- Школьна прадшкольны комплекс з Белавежы – песні.
Настаўніца Анджэліна Масальская, акампаніямент Марэк Зубрыцкі.